?

Log in

No account? Create an account

Учарашняя хохма для хроснага бацькі
vitalsilitski
Блін увесь інтэрнэт жужжыць ад Хроснага бацькі - 3, кажучы, што гэта лепш за папярэднія серыі... Як казала адна бландзінка, Бівіс папрыгажэй, а Батхед паразумней!

А вось што напісаў пра прапагандысцкую кампанію супраць Лукашэнкі ваш пакорлівы слуга;

Чакаць, што акрамя суцэльнай банальшчыны расійскія тэлеканалы выкінуць на Лукашэнку “сапраўдны” кампрамат, не выпадае. Ва ўсіх грахах, якія павесілі на Лукашэнку тры серыі “Хроснага бацькі», непасрэдна саўдзельнічаў расійскі палітычны клас і яго вышэйшыя прадстаўнікі. Вядома, было б весела паназіраць, як справу зніклых слухалі б у Басманным судзе Масквы, а Мінскі гарадскі суд, у перапынку паміж судамі над удзельнікамі акцыяў 16 сакапада, пачаў бы разглядаць справы Сечына з Сяргеем Івановым. Але такога спектакля мы ад беларускай і расійскай палітэліт не дачакаем. Вельмі моцна яны трымаюць адна другую за тое ж самае месца.

Відавочнае – неверагоднае, або Што Расія можа насамрэч зрабіць на прэзідэнцкіх выбарах.
vitalsilitski
У сваім апошнім допісу на блозе BISS паспрабаваў змадэляваць адзін з магчымых сцэнароў "удзелу" Расіі ў прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

...Меркаваць, што Крэмль будзе вырашаць уласныя пытанні, змагаючыся з Лукашэнкам на старанна кантраляванай ім псеўда-электаральнай арэне, даволі наіўна. Ані Пуцін, ані Мядзведзеў не збіраюцца быць спарынг-партнёрамі ў чарговай “элегантнай перамозе.” Ды і не трэба ім ніякага “прарасійскага прэзідэнта” – адзін ужо быў, дакладней, і ёсць..... Крэмль не ўлазіць наўпрост у прэзідэнцкую кампанію, але... па яе выніках менавіта Расія заяўляе ў поўны голас, што выбары ў Беларусі не адпавядалі ніякім дэмакратычным і еўрапейскім стандартам, фактычна пазбаўляючы кіраўніка Беларусі легітымнасці на ўсходнім фронце.

Я тут
vitalsilitski
Прывет усім!

Я вярнуўся ў ЖЖ але пад сваім імём - што накладае пэўную адказнасць за базар - дзеля чаго несцерку ўласна кажучы і забіў :-)))
У гэтым ЖЖ буду пераважна змяшчаць перапосты ўласнага блогу, які вяду на www.belinstitute.eu  - ну і каменціць тое, што будзе здавацца цікавым і вартым увагі.

Карыстаючыся нагодай, радыкальна пачышчу фрэнд-стужку. З амаль 500 жж-юзераў, што былі ў nescerka, пакіну не больш за паўсотні - зараз мне больш цікава назіраць за камюніці, якія маюць дачыненне да прафесійнай працы.

Карацей, хуліганства і тролінгу феміністак ад мяне больш не дачакаецеся. Але калі вы гэта зараз чытаеце - я проста рады быць ізноў разам з вамі!

Віталь
Tags: